Перайсці да зместу

Замак Бран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак Бран
Castelul Bran
45°30′47″ пн. ш. 25°21′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Камуна Бран
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Тэўтонскі ордэн
Дата заснавання 1212
Статус нацыянальны помнік
Сайт bran-castle.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак Бран (іншы выгляд)

Замак Бран (рум.: Bran, ням.: Törzburg, венг.: Törcsvár) — замак у Румыніі, ў гістарычнай вобласці Трансільванія, у 30 км ад Брашава, які набыў вядомасць як Замак Дракулы.

У 1212 годзе рыцары Тэўтонскага ордэна пабудавалі ў вобласці Бурцэнланд у Карпатах драўляны замак Дытрыхштайн, але ўжо ў 1242 ён быў знішчаны манголамі. У 1377 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі выдаў прывілей брашаўскім немцам пабудаваць на гэтым месцы мытны замак. Да 1427 замак належаў венгерскай кароне, з 1498 — горада Кронштат. У XVXVIII стагоддзях Бран некалькі разоў спрабавалі ўзяць туркі, але безпяспяхова. У XIX стагоддзі замак заняпаў. З 1916 — у складзе Румыніі. У 1920 жыхары Брашава падаравалі замак каралеве Румыніі Марыі. Пасля Другой Сустветнай вайны належаў камуністычнай Румыніі. 26 мая 2006 быў вернуты прадстаўнікам сям'і Габсбургаў, якія 1 чэрвеня 2009 адчынілі ў замку музей.