Румынская мова
Румынская мова | |
---|---|
Саманазва | Limba română [limba ro’mɨnə] |
Краіны | Румынія, Малдова, Сербія, Расія, Украіна, Венгрыя, Германія, Ізраіль, ЗША |
Афіцыйны статус | Еўрапейскі Саюз |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Румынская акадэмія |
Агульная колькасць носьбітаў | 25 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца (румынскі алфавіт). |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | рум 565 |
ISO 639-1 | ro |
ISO 639-2 | rum (B); ron (T) |
ISO 639-3 | ron |
WALS | rom |
Ethnologue | ron |
Linguasphere | 51-AAD-c |
ABS ASCL | 3904 |
IETF | ro |
Glottolog | roma1327 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Румы́нская мо́ва (limba română) — раманская мова індаеўрапейскай моўнай сям’і.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя румынскай мовы такая ж супярэчлівая, як і гісторыя румынскага народа. Гэтая супярэчлівасць паўстала па дзвюх прычынах: недахоп гістарычных крыніц, асабліва пісьмовых, і палітычныя інтарэсы. Таму існуе некалькі версій развіцця румынскай мовы, якія засноўваюцца на розных варыянтах гісторыі румынскага народа.
Раманізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйны варыянт гісторыі румынскай мовы, прызнаваны большасцю сучасных гісторыкаў, засноўваецца на тэорыі раманізацыі Дакіі. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй Рымская імперыя каланізавала Дакію за вельмі кароткі перыяд. Каланісты прыбывалі ў Дакію з усёй тэрыторыі імперыі, але большасць з іх былі носьбітамі лацінскай культуры (каля 80 %).
Прычынай інтэнсіўнай каланізацыі было амаль поўнае знішчэнне мужчынскага насельніцтва Дакіі ў войнах з Рымам. Гэтая версія пацвярджаецца аналізам імёнаў у пісьмовых крыніцах таго часу (было вывучана прыкладна 4000 надпісаў, з якіх толькі 2 % утрымоўвалі гета-дакскія імёны, тады як у іншых рымскіх правінцыях лік імёнаў мясцовага насельніцтва складаў да 30 %).
Беспрэцэндэнтная каланізацыя прывяла да таго, што мясцовая мова правінцыі знікла амаль цалкам. На дадзены момант у румынскай мове налічваецца не больш за сотню слоў чыстага гета-дакскага паходжання.
Пераемнасць
[правіць | правіць зыходнік]Другая па распаўсюджанасці версія аб паходжанні румынскай мовы заснаваная на тэорыі аб пераемнасці румынскага народа.
Паводле гэтай тэорыі румынская мова сфарміравалася ў той жа лінгвістычнай прасторы, дзе да гэтага існавала мова гета-дакаў. Пасля заваявання Дакіі Рымам у 106 годзе да адводу рымскіх войскаў за Дунай у 275 годзе раманізацыі, што праводзілася, было недастаткова для поўнага знікнення гета-дакскай мовы, бо мясцовае насельніцтва жыло вельмі адасобленымі суполкамі і толькі ў малой ступені сутыкалася з каланістамі. Працяглая раманізацыя прывяла да з’яўлення протарумынскай мовы. Раманізацыя ж пачалася яшчэ да захопу Дакіі Рымам і працягвалася пасля сыходу Рыма з дакскай правінцыі, што і тлумачыць так ярка выяўлены раманізаваны характар сучаснай румынскай мовы.
Фарміраванне румынскай мовы скончылася ў XI стагоддзі з памяншэннем уплыву Візантыйскай імперыі.
Характэрнай рысай румынскай мовы з’яўляецца адсутнасць дыялектаў.
Шмат якія народы (германцы, туркі, славяне, венгры) у розны час пранікалі ў лінгвістычны арэал румынскай мовы. Усе яны зрабілі свой унёсак у эвалюцыю мовы, разнастаіўшы лексікон, але пакінуўшы амаль не закранутай структуру граматыкі.