Канстанцін Стамаці
Канстанцін Стамаці | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1869 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Канстанцін Стамаці-Чура[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, перакладчык, паэт |
Мова твораў | румынская |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Стама́ці[3] (малд.: і рум.: Константин Стамати, Constantin Stamati; 1786 — 12 верасня 1869) — малдаўскі і румынскі[3] пісьменнік і перакладчык. Тытулярны саветнік (1818)[4]. Ганаровы член Румынскай акадэміі (1870).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся горадзе Хушы[3][4] або Ясы[4]. У 1806 годзе займаў пасады ў канцылярыі Казначэйства Малдаўскага княства. У 1812 годзе пераехаў у Кішынёў[4]. Займаў розныя адміністрацыйныя пасады ў Бесарабіі: экспедытар, саветнік, кіраўнік акругамі Ізмаіл і Хоцін, агент па асаблівых даручэннях пры губернатары і інш.[4]
Быў абраны членам Таварыства лекараў і прыродазнаўцаў горада Ясы (1834), членам Імператарскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Адэсы (1841)[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сваю творчасць Канстанцін Стамаці пачаў з перакладаў[4]. Аўтар баек, лірычных і сатырычных вершаў, паэм, публіцыстычных артыкулаў, твораў на гістарычную тэму.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені (1828)[4].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]23 кастрычніка 1988 года ў вёсцы Окніца, дзе быў пахаваны пісьменнік, адкрыты Дом-музей «К. Стамаці», у двары якога быў устаноўлены яго бюст[4].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стамаці Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- СТАМА́ТИ Константин // Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)