Леанід Рыгоравіч Давідзенка
Леанід Рыгоравіч Давідзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 2002 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР→ Беларусь |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Вядомыя працы |
рэльеф «Ураджай» (1967) «Юнак з вавёркай» «Маці з сынам» фантан «Лета» (Праспект Пераможцаў, Мінск) «Чорная панна Нясвіжа" «Любава» (Цэнтральны парк Кішынёва) |
Уплыў |
Сяргей Каткоў Генадзь Мурамцаў Андрэй Бембель Анатоль Анікейчык |
Уплыў на |
Аляксандр Фінскі Сяргей Бандарэнка Уладзімір Слабодчыкаў Канстанцін Селіханаў Максім Пятруль |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Рыгоравіч Давідзенка (9 мая 1941, Мінск — 28 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка Сяргея Пятровіча Каткова. У 1959 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў выкладчыка Г. І. Мурамцава. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Анікейчык. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў удзельнічаць у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. У 1979 годзе скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў Лондане. Вучнямі Леаніда Давідзенкі з'яўляюцца беларускія скульптары Аляксандр Іванавіч Козел, Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў, Максім Пятруль, Аляксандр Шапо, Іван Арцімовіч, Максім Шняк, Арцём Мядзведеў[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Купава» (1970-я)
- «Юнак з вавёркай» (1970-я)
- «Маці з сынам» (1980-я)
- «Пяшчота» (1980-я)
- «Лета», фантан на праспекце Пераможцаў у Мінску
- «Сымон-музыка»
- «Чорная панна», Нясвіж
- «Любава», Цэнтральны парк Кішынёва
Творы Леаніда Давідзенкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква) і ў Рускім музеі (Санкт-Пецярбург)[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]З 15 студзеня па 2 лютага 2013 года ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праводзілася выстаўка «Сугучнасць драўлянай скульптуры», прысвечаная памяці скульптара Леаніда Давідзенкі[3].
Зноскі
- ↑ Сайт Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Архівавана 7 сакавіка 2014.
- ↑ І. А. Арцімовіч. Выбітныя людзі Рэспубліканскага каледжу мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Леанід Рыгоравіч Давідзенка Архівавана 28 лютага 2014.
- ↑ Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстаўка памяці Леаніда Давідзенкі Архівавана 7 сакавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Вучні Сяргея Каткова