Панкрэатыт
Панкрэатыт | |
---|---|
МКХ-10 | K85., K86. |
МКБ-10-КМ | K85.9 |
МКХ-9 | 577.0-577.1 |
OMIM | 167800 |
DiseasesDB | 9539 |
MedlinePlus | 000287 |
MeSH | D010195 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Панкрэатыт (лац.: pancreas — уся з мяса) — запаленне падстраўнікавай залозы праз парушэнне адтоку ферментаў (трыпсін) ад закупорвання пратоку. Ускладненне хваробы выклікае ўнутрыбрушны абсцэс і язву страўнікава-кішачнага тракту, дыхальную, нырачную і сардэчную недастатковасць, цукровы дыябет і рак[1].
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Хваробу прадухіляе выдаленне жоўцевых камянёў, адмова ўжыцця спіртовых напояў, гатаванне на пары, запяканне і тушэнне ежы. Карысна ўжываць поснае мяса і рыбу, кашу і нятлусты тварог, з гародніны — бульбу, гарбузы, кабачкі і моркву, а з садавіны — бананы, грушы і яблыкі някіслых гатункаў. З напояў варта выкарыстоўваць адвар шыпшыны, кампот, кісель, мінеральную ваду без газу і нямоцную гарбату. Таксама варта ўнікаць спажывання сокагонных вырабаў і страваў (алей, мёд, свежая гародніна і садавіна, яечны жаўток, цукар і вострыя прыправы: воцат, гарчыца, кетчуп і хрэн), як і бараніны, наварыстых булёнаў, вяндліны, гусінага мяса, грыбоў, тлустых гатункаў рыбы, саленняў, тлустай свініны і свежага чорнага хлеба. Да таго ж, выключаецца ўжыццё моцнай гарбаты, чорнай кавы і шакаладу.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Развіццю немачы спрыяе жоўцекамянёвая хвароба, ужыццё алкаголю, алергія, глісная інфекцыя, траўма жывата, стрэс і атручанне лекамі. Да ўзнікнення хваробы таксама вядуць жаўтуха, магутнае электрамагнітнае выпраменьванне і арганічная атрута ў працы (лакафарбавая і хімічная прамысловасць)[2].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз боль у верхняй палове жывата, няспынныя шматразовыя ваніты без палёгкі і панос. Адзначаецца сухасць у роце, агульная слабасць, бледнасць з сінюшнасцю скуры, пачашчаны пульс і паніжаны артэрыяльны ціск. Ліхаманка суправаджаецца ўздуццем жывата і метэарызмам[3].
Зноскі
- ↑ Святлана Барысенка. Хірургічнае ўмяшанне ў органы стрававання (частка 1) // Краіна здароўя. — 16 студзеня 2010. — № 1 (170). — С. 5.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Кулінковіч. Хто яна такая — панкрэас // Звязда : газета. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 6. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Вольга Цыбульская. Панкрэатыт «расце на камянях» і «сілкуецца» алькаголем // Краіна здароўя. — 16 студзеня 2010. — № 1 (170). — С. 5.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Панкрэатыт на Вікісховішчы |