Перайсці да зместу

Сцяг Берліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Берліна
Германія
Зацверджаны 13 мая 1954 (Заходні Берлін), 1990 (увесь Берлін)
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Грамадзянскі сцяг
Прапорцыя 3:5

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Службовы сцяг для ўстаноў
1954—2007
Прапорцыя 3:5

Сцяг Усходняга Берліна
1956—1990
Прапорцыя 3:5

Сцяг Берліна — афіцыйны сімвал Берліна. Сцяг мае суадносіны бакоў 3:5 і складаецца з трох няроўных па шырыні палос: чырвонай, белай і яшчэ адной чырвонай. Кожная чырвоная паласа мае шырыню ў 1/5 шырыні сцяга, белая паласа, адпаведна, займае па шырыні 3/5. Два сучасныя варыянты — грамадзянскі і службовы, які выкарыстоўваецца ўстановамі федэральнай зямлі Берлін — адрозніваюцца фігурай, змешчанай на сцяг. На грамадзянскім сцягу белую паласу займае ўзняты на дыбкі чорны мядзведзь — гербавая фігура берлінскага герба. Службовы сцяг на белай паласе змяшчае выяву герба Берліна цалкам: чорны мядзведзь у белым шчыце, увянчаным каронай.

Сцяг створаны нямецкім вексілолагам Отфрыдам Нойбекерам і зацверджаны 13 мая 1954 як афіцыйны сімвал Заходняга Берліна. Усходні Берлін таксама меў свой сцяг, які трохі адрозніваўся па дызайне: ён меў па краях па дадатковай белай паласе, а чорны мядзведзь у шчыце з чырвонай аблямоўкай, увянчаным чырвонай каронай, быў размешчаны роўна па цэнтры сцяга. Пасля аб'яднанні Германіі ў 1990 сцяг Нойбекера быў прыняты як агульны сімвал Берліна.