Перайсці да зместу

Узброеныя сілы Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброеныя сілы Украіны
Збройні сили України
Сцяг узброеных сіл Украіны
Дата заснавання 1917
У сучасным выглядзе з 1991
Падраздзяленні
Штаб-кватэра Кіеў, Саламянскі раён, Паветрафлоцкі праспект, д. 6
Лётныя гадзіны ў паветраных сілах 90 на пілота (2021 г.)
Прэзідэнт Украіны
Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны
Уладзімір Зяленскі
Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў
Начальнік Генеральнага штаба генерал-лейтэнант Сяргей Шаптала
Прызыўны ўзрост 18-27 гадоў
Прызыў на
воінскую службу
12, 18 месяцаў
Свабоднае насельніцтва 11 149 646 (2015), 16–49 гадоў чал.
Прыдатныя да воінскай службы 6 970 035 (2015), узрост 15–49 гадоў чал.
Штогодна трапляюць
у прызыўны ўзрост
482 000 (2018) чал.
Занятыя ў войску 255 000[1]
Запас 1000000
Ваенізаваныя службы Нацыянальная гвардыя Украіны (60 тыс.; 2015 г.)
Бюджэт 323,13 млрд грыўняў (2022)[2]
Працэнт ВУП 6 % (2022)
Унутраныя пастаўшчыкі «КБ Антонаў»
«ХКБМ»
«ХЗТМ»
Замежныя пастаўшчыкі «МіГ»
«Сухі»
Гісторыя

Удзел у канфліктах:

Міратворчыя аперацыі:

Удзел у міратворчых аперацыях ААН:

Удзел у міратворчых аперацыях АБСЕ:

Удзел у аперацыях НАТА:

Удзел у аперацыях ЕС:

Гуманітарныя місіі:

Званні
  • Салдат
  • Старшы салдат
  • Малодшы сяржант
  • Сяржант
  • Старшы сяржант
  • Старшына
  • Прапаршчык
  • Старшы прапаршчык
  • Малодшы лейтэнант
  • Лейтэнант
  • Старшы лейтэнант
  • Капітан
  • Маёр
  • Падпалкоўнік
  • Палкоўнік
  • Генерал-маёр
  • Генерал-лейтэнант
  • Генерал-палкоўнік
  • Генерал арміі Украіны

Узброеныя сі́лы Украі́ны (УСУ) — ваеннае фарміраванне, на якое, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Украіны, абарона яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці.

Узброеныя сілы Украіны забяспечваюць стрымліванне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэнні, ваенныя часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Украіны ў адпаведнасці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзідэнта Украіны (якія зацвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыццяўлення мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Украіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынентальнага шэльфу Украіны і іх прававога афармлення, ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўлення ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых аперацыях на падставе міжнародных дагавораў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статут Узброеных Сіл Украіны», якім было зацверджана новае прывітанне ва ўкраінскай арміі, прэзентаванае падчас параду на Дзень незалежнасці ў Кіеве: «Слава Україні!» — «Героям Слава!». Дакументам таксама былі ўнесены змены ў Статут УСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[3].

Ваеннае кіраванне Узброенымі сіламі ажыццяўляе Генеральны штаб. Арганізацыйна Узброеныя сілы Украіны складаюцца з органаў ваеннага кіравання, аб’яднанняў; злучэнняў, ваенных частак, ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў і арганізацый.

На сённяшні час да складу УС Украіны адносяцца:

Зноскі

  1. Численность ВСУ достигла 255 тысяч человек//Корреспондент (руск.)
  2. Лебядзеў спадзяецца на павелічэнне фінансавання Мінабароны ў 2014 годзе(недаступная спасылка). РІА Навіны (17 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2014.
  3. Рада затвердила військове вітання «Слава Україні!»(недаступная спасылка) Радіо Свобода (укр.)