Фердынанд I (кароль Румыніі)
Фердынанд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Ferdinand I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль I | ||||||
Пераемнік | Міхай I | ||||||
Спадчыннік | Караль II, пасля Міхай I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 жніўня 1865[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 ліпеня 1927[1][4][…] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Hohenzollern-Sigmaringen[d], House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] і Hohenzollern-Sigmaringen[d] | ||||||
Бацька | Леапольд Гогенцолерн-Зігмарынген[d] | ||||||
Маці | Антонія Марыя Партугальская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Эдынбургская[d][6] | ||||||
Дзеці | Караль II, Лізавета Румынская[d], Марыя, прынцэса Румыніі[d], Мікалай, прынц Румыніі[d], Ілеана Румынская[d] і Мірча Румынскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд I (рум.: Ferdinand I, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт, 24 жніўня 1865 — 20 ліпеня 1927) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры.
У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (1875—1938). Для сям’і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор.
Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць.
Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў.
Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за межы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дзеці Фердынанда і Марыі:
- Караль (1893—1953), будучы кароль Румыніі Караль II
- Елізавета (1894—1956), у 1921 выйшла замуж за караля Грэцыі Георга II.
- Марыя (1900—1961), у 1922 выйшла замуж за караля Югаславіі Аляксандра I,
- Мікалай (1903—1978), у 1931 жаніўся з Жаннай Дзімітрэску-Тахані
- Ілеана (1909—1991), у 1931 выйшла замуж за эрцгерцага Антона Габсбург-Тасканскага, у другім шлюбе з Эцьенам Ісарэску
- Мірча (1913—1916).
Зноскі
- ↑ а б Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ferdinand (Ferdinand I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Lundy D. R. Ferdinand Viktor Albert Meinrad von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Зігмарынгене
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Сінаі
- Пахаваныя ў Румыніі
- Гогенцолерны-Зігмарынгены
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Сербія)
- Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
- Кавалеры ордэна Караля I
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
- Кавалеры ордэна Князя Данііла I
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Каралі румынскія
- Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны