19-я армія (Германская імперыя)
19. Armee 19 Армія | |
---|---|
Гады існавання | 4 лютага 1918 — 24 студзеня 1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
19-я а́рмія (ням.: 19. Armee / Armeeoberkommando 19 / A.O.K. 19) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў 1918 годзе ў Францыі на базе Паўднёвай арміі. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.
Гісторыя баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]19 армія была адной з трох армій (разам з 17-й і 18-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Альбрэхта Вюртэмбергскага.
Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года
[правіць | правіць зыходнік]- XІX корпус (Генерал-лейтэнант Карл Люцыус)
- 66-ы Корпус (Генерал-лейтэнант Вальтэр фон Бергман)
- XV корпус (Генерал-лейтэнант Эміль Ілзэ)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал ад інфантэрыі (з 9.4.1918 генерал-палкоўнік) Фелікс фон Ботмер (4.2.1918—8.11.1918)
- Генерал ад інфантэрыі Карл фон Фасбендэр (8.11.1918—24.1.1919)