5-я армія (Германская імперыя)
Выгляд
5. Armee 5 Армія | |
---|---|
ням.: 5. Armee | |
Гады існавання | 1914—1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Германіі |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Генерал-маёр Кронпрынц Вільгельм |
5-я а́рмія (ням.: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе VII Армейскай Інспекцыі.
Дзейнічала ў Бельгіі, прасоўваючыся да французскай мяжы. 21 жніўня падраздзяленні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях ля Шарлеруа. Пасля Пагранічнай бітвы часці арміі былі перакінутыя ў раён Вердэна. 5-я армія актыўна ўдзельнічала ў найцяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. У ходзе бітвы пад Вердэнам армія панесла найцяжэйшыя страты.
У 1918 годзе войскі ўдзельнічалі ў баях на Сен-Міельскім выступе і Мёз-Аргонскай аперацыі.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Гальвіца.
Баявы склад на 1914 год
[правіць | правіць зыходнік]- V Корпус (Генерал ад інфантэрыі Герман фон Странц)
- XIII (Каралеўскі Вюртэмбергскі) Корпус (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек)
- XVI Корпус (Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра)
- V Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Эрых фон Гюндзель)
- VI Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Конрад фон Гёслер)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- генерал-маёр (з 27.01.1915 — генерал-лейтэнант) Кронпрынц Вільгельм (2.8.1914—30.11.1916)
- Генерал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў (30.11.1916—17.12.1916)
- Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (17.12.1916—27.9.1918)
- Генерал ад кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (27.9.1918—30.1.1919)