Сцяг Брандэнбурга
Сцяг Брандэнбурга | |
---|---|
Германія | |
Зацверджаны | 30 студзеня 1991 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 3:5 |
Сцяг Брандэнбурга з 1945 па 1952 |
|
Прапорцыя | 3:5 |
Сцяг Брандэнбурга — афіцыйны сімвал федэральнай зямлі Брандэнбург. Уяўляе сабой палотнішча суадносінамі бакоў 3:5 з двума роўнымі па шырыні гарызантальнымі палосамі чырвонага і белага колеру з гербам Брандэнбурга — чырвоным арлом на белым шчыце — у сярэдзіне. Прыняты ў 1991 пасля аб'яднання Германіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашняя тэрыторыя Брандэнбурга і гістарычнае маркграфства Брандэнбург былі цэнтрам фарміравання каралеўства Прусія і Германскай імперыі. Традыцыйныя колеры Брандэнбурга і гербавая фігура — арол — былі прыняты ў X стагоддзі Гера I Жалезным. Яны ж прадстаўлялі Брандэнбург у складзе Прусіі. Чырвоны і белы колеры ляглі ў аснову сцяга Брандэнбурга, прынятага ў 1945, аднак пасля скасавання земляў у ГДР гэты сцяг з дзвюх чырвоных палос з больш тонкай белай паласой паміж імі перастаў выкарыстоўвацца. Традыцыйныя колеры зноў сталі афіцыйнымі сімваламі Брандэнбурга пасля ўз'яднання Германіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Брандэнбурга