Куна фон Штойбен
Куна фон Штойбен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Kuno Arndt von Steuben | |||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1855 |
||||||
Смерць |
14 студзеня 1935 (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1874 — 1919 | ||||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў |
36-я пяхотная дывізія рэзервовы XVIIІ корпус 11-я армія |
||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ку́на фон Што́йбен (ням.: Kuno Arndt von Steuben; 9 красавіка 1855, Айзенах — 14 студзеня 1935, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын генерал-маёра. Скончыў Араніянштэйнскі кадэцкі корпус і Ваенную акадэмію.
Службу пачаў 23 красавіка 1874 года лейтэнантам 39-га фузілернага палка. З 14 верасня 1900 года выкладчык афіцэрскай школы. З 1902 года начальнік аддзела, з красавіка 1908 года обер-кватэрмайстар Вялікага Генштаба, адзін з бліжэйшых памочнікаў Гельмута фон Мольтке. З 1911 года ў званні генерал-лейтэнанта камандаваў 36-й пяхотнай дывізіяй. З 4 верасня 1913 года начальнік Ваеннай акадэміі.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і атрымаў у камандаванне XVIII рэзервовы корпус. Удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, у тым ліку ў Шампані ў 1915 годзе і ў Вердэнскай бітве 1916 года. 5 мая 1917 года прызначаны камандуючым 11-й арміяй на Заходнім фронце. Кіраваў дзеяннямі арміі да яе расфармавання ў снежні 1918 года. 31 студзеня 1919 года выйшаў у адстаўку.
13 кастрычніка 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Нарадзіліся ў Айзенаху
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Інвалідэнфрыдгоф
- Генералы пяхоты (Германія)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла 2-й ступені
- Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны