Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія значыцца 39 найменняў (на 2014), гэта складае 4,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 36 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 11 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а астатнія 3 аб'екты ўключаны па прыродных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 7 аб'ектаў на тэрыторыі Германіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Федэратыўная Рэспубліка Германія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 жніўня 1976 года[2]. Германская Дэмакратычная Рэспубліка, якая да 1990 года з'яўлялася незалежнай дзяржавай, таксама ратыфікавала канвенцыю 12 снежня 1988, аднак ніводнага аб'екта, размешчанага на яе тэрыторыі ў спіс унесена не было. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі ФРГ быў занесены ў спіс у 1978 годзе на 2-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom) |
Горад: Ахен Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія |
VIII—IX стагоддзі | 1978 | 3 | i, ii, iv, vi | |
2 | Шпаерскі сабор (ням.: Dom zu Speyer) |
Горад: Шпаер Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц |
XI стагоддзе | 1981 | 168 | ii | |
3 | Рэзідэнцыя біскупа з паркам і палацавай плошчай у горадзе Вюрцбург (ням.: Würzburger Residenz mit Hofgarten und Residenzplatz) |
Горад: Вюрцбург Федэральная зямля: Баварыя |
XVIII стагоддзе | 1981 | 169 | i, iv | |
4 | Паломніцкая царква ў Вісе (ням.: Wallfahrtskirche auf der Wies) |
Вёска: Віс Камуна: Штайнгадэн Федэральная зямля: Баварыя |
XVIII стагоддзе | 1983 | 271 | i, iii | |
5 | Палац Аўгустусбург і паляўнічы замак Фалькенлуст у горадзе Бруль (ням.: Schlösser Augustusburg und Falkenlust in Brühl) |
Горад: Бруль Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія |
XVIII стагоддзе | 1984 | 288 | ii, iv | |
6 | Кафедральны сабор Св. Марыі і царква Св. Міхаіла ў горадзе Гільдэсгайм (ням.: Dom St. Mariae und Michaeliskirche in Hildesheim) |
Горад: Гільдэсгайм Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія |
XI стагоддзе | 1985 | 187 | i, ii, iii | |
7 | Славутасці горада Трыр: (ням.: Römische Baudenkmäler, Dom und Liebfrauenkirche in Trier) * Порта Нігра * Лібфраўэнкірхэ * Амфітэатр * Імператарскія тэрмы * Базіліка Канстанціна * Тэрмы Барбары * Рымскі мост * Ігельская калона * Трырскі сабор |
Горад: Трыр Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц |
I—III стагоддзі | 1986 | 367 | i, iii, iv, vi | |
8 | Ганзейскі горад Любек (ням.: Historische Hansestadt Lübeck) |
Горад: Любек Федэральная зямля: Шлезвіг-Гольштэйн |
XV—XVI стагоддзі | 1987 | 272 | iv | |
9 | Палацы і паркі Патсдама і Берліна (ням.: Schlösser und Gärten von Potsdam und Berlin) |
Гарады: Патсдам і Берлін Федэральныя землі: Брандэнбург і Берлін |
1730—1916 | 1990, 1992, 1999 | 532 | i, ii, iv | |
10 | Манастыр і надбрамная капэла ў горадзе Лорш (ням.: Abtei und Altenmünster des Klosters Lorsch) |
Горад: Лорш Федэральная зямля: Гесэн |
VIII—IX стагоддзі | 1991 | 515 | iii, iv | |
11 | Старадаўнія рудні Рамельсберга, гістарычны горад Гослар і Водазаборныя збудаванні ў вярхоўях Гарца (ням.: Bergwerk Rammelsberg und die Altstadt von Goslar) |
Горад: Гослар Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія |
XV—XIX стагоддзі | 1992 | 623 | i, iv | |
12 | Горад Бамберг (ням.: Altstädte von Bamberg) |
Горад: Бамберг Федэральная зямля: Баварыя |
XII—XVIII стагоддзі | 1993 | 624 | ii, iv | |
13 | Манастырскі комплекс Маўльбран (ням.: Zisterzienserabtei Kloster Maulbronn) |
Горад: Маўльбран Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг |
XII стагоддзе | 1993 | 546 | ii, iv | |
14 | Калегіяцкая царква, замак і Стары горад у Кведлінбургу (ням.: Stiftskirche und Altstadt Quedlinburg) |
Горад: Кведлінбург Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт |
— | 1994 | 535 | iv | |
15 | Жалезаапрацоўчы завод у горадзе Фёльклінген (ням.: Eisenhütte in Völklingen) |
Горад: Фёльклінген Федэральная зямля: Саар |
XIX—XX стагоддзі | 1994 | 687 | ii, iv | |
16 | Выкапнёвыя знаходкі ў кар'еры Месель (ням.: Grube Messel) |
Раён: Дармштат-Дыбург Федэральная зямля: Гесэн |
57—36 млн гадоў да н.э. | 1995 | 720 | viii | |
17 | Кёльнскі сабор (ням.: Kölner Dom)[3] |
Горад: Кёльн Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія |
XIII—XIX стагоддзі | 1996 | 292 | i, ii, iv | |
18 | Помнікі архітэктурнай школы Баўхаўз у гарадах Веймар і Дэсау (ням.: Bauhaus-Stätten: Bauhaus Dessau, Kunstschule und Kunstgewerbeschule Weimar, Musterhaus Am Horn) |
Горад: Веймар і Дэсау Федэральная зямля: Цюрынгія і Саксонія-Анхальт |
XX стагоддзе | 1996 | 729 | ii, iv, vi | |
19 | Памятныя месцы Лютэра ў гарадах Айслебен і Вітэнберг (ням.: Lutherstädte Eisleben und Wittenberg) |
Горад: Айслебен і Вітэнберг Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт |
XV—XVI стагоддзі | 1996 | 783 | iv, vi | |
20 | «Класічны Веймар» (ням.: Klassisches Weimar) |
Горад: Веймар Федэральная зямля: Цюрынгія |
XVIII—XIX стагоддзі | 1998 | 846 | iii, vi | |
21 | Музейны востраў у Берліне (ням.: Museumsinsel in Berlin) |
Горад: Берлін Федэральная зямля: Берлін |
XIX—XX стагоддзі | 1999 | 896 | ii, iv | |
22 | Замак Вартбург (ням.: Wartburg bei Eisenach) |
Горад: Эйзенах Федэральная зямля: Цюрынгія |
XI стагоддзе | 1999 | 897 | iii, vi | |
23 | Паркавае каралеўства Дэсау-Верліц (ням.: Dessau-Wörlitzer Gartenreich) |
Горад: Дэсау і Вёрліц Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт |
XVIII стагоддзе | 2000 | 534 | ii, iv | |
24 | Манастырскі востраў Райхенау (ням.: Klosterinsel Reichenau im Bodensee) |
Востраў на Бодэнскім возеры Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг |
VIII—XI стагоддзі | 2000 | 974 | iii, iv, vi | |
25 | Старая вугальная шахта Цольферайн (ням.: Zeche Zollverein und Kokerei Zollverein) |
Горад: Эсэн Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія |
XX стагоддзе | 2001 | 975 | ii, iii | |
26 | Даліна Сярэдняга Рэйна (ням.: Kulturlandschaft Oberes Mittelrheintal zwischen Bingen/Rüdesheim und Koblenz) |
Участак даліны сярэдняга Рэйна даўжынёй 65 км паміж гарадамі Бінген-на-Рэйне і Кобленц Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц |
— | 2002 | 1066 | ii, iv, v | |
27 | Гістарычныя цэнтры гарадоў Вісмар і Штральзунд (ням.: Die historischen Altstädte Stralsund und Wismar) |
Горад: Вісмар і Штральзунд Федэральная зямля: Мекленбург — Пярэдняя Памеранія |
XIV—XVIII стагоддзі | 2002 | 1067 | ii, iv | |
28 | Брэменская ратуша і статуя Раланда на Рыначнай плошчы (ням.: Bremer Rathaus und Bremer Roland) |
Горад: Брэмен Федэральная зямля: Брэмен |
XV стагоддзе | 2004 | 1087 | iii, iv, vi | |
29 | Парк Мускау / Парк Музакоўскі (ням.: Fürst-Pückler-Park Bad Muskau) |
Найбліжэйшы горад: Бад-Мускау Федэральная зямля: Свабодная дзяржава Саксонія (Сумесна з Польшчай ) |
XIX стагоддзе | 2004 | 1127 | i, iv | |
30 | Умацаваныя межы Рымскай імперыі (ням.: Obergermanisch-Rätischer Limes) |
Участак даўжынёй 550 км, які ідзе з паўночнага захаду Германіі да Дуная на паўднёвым усходзе (Сумесна з Вялікабрытаніяй ) |
II стагоддзе | 1987, 2005 | 430 | i, ii, iii, iv, vi | |
31 | Стары горад у Рэгенсбургу, уключаючы раён Штатамгоф (ням.: Altstädte von Regensburg) |
Горад: Рэгенсбург Федэральная зямля: Баварыя |
XI—XIII стагоддзі | 2006 | 1155 | ii, iii, iv | |
32 | Берлінскія жылыя комплексы эпохі мадэрнізму (ням.: Siedlungen der Berliner Moderne) * Хуфайзен * Фалькенберг * Шылерпарк * комплекс Карла Легіна * Белы горад |
Горад: Берлін | XX стагоддзе | 2008 | 1239 | ii, iv | |
33 | Ватавае мора (ням.: Wattenmeer der Nordsee) |
Федэральныя землі: Ніжняя Саксонія, Шлезвіг-Гольштэйн (Сумесна з Нідэрландамі , Даніяй ) |
— | 2009, 2014 | 1314 | viii, ix, x | |
34 | Некранутыя букавыя лясы Карпат і рэліктавыя букавыя лясы Германіі (ням.: Urwaldartige Buchenwälder Deutschlands) |
Федэральныя землі: Брандэнбург, Гесэн, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Цюрынгія (Сумесна з Славакіяй , Украінай ) |
— | 2007 пашыраны ў 2011 |
1133 | ix | |
35 | Фабрыка Фагус (ням.: Fagus-Werk in Alfeld) |
Горад: Альфёльд Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія |
1911—1914 | 2011 | 1368 | ii, iv | |
36 | Дагістарычнае палевае жыллё ў наваколлях Альпаў (ням.: Prähistorische Pfahlbauten um die Alpen) (18 пунктаў) |
Федэральныя землі: Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг (Сумесна з Францыяй , Швейцарыяй , Аўстрыяй , Італіяй , Славеніяй ) |
V — I тысячагоддзе да н.э. | 2011 | 1363 | iii, v | |
37 | Маркграфскі оперны тэатр (ням.: Markgräfliches Opernhaus in Bayreuth) |
Горад: Байрайт Федэральная зямля: Баварыя |
1744—1748 | 2012 | 1379 | i, iv | |
38 | Горны парк Вільгельмсхёэ (ням.: Bergpark Wilhelmshöhe) |
Горад: Касель Федэральная зямля: Гесэн |
1696—1866 | 2013 | 1413 | iii, vi | |
39 | Абацтва Корвей (ням.: Abtei und Schloss Corvey) |
Горад: Хёкстэр Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія |
822 | 2014 | 1447 | ii, iii, iv |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Выключаныя са спісу аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Гады ў спісе | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Даліна Эльбы ў Дрэздэна (уключаючы цэнтр Дрэздэна) (ням.: Dresdner Elbtal) [4] |
Горад: Дрэздэн Федэральная зямля: Саксонія |
— | 2004—2009 | 1156 | ii, iii, iv, v |
Папярэдні спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Германіі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Старадаўні комплекс пакгаўзаў Шпайхерштат і будынак Чыліхаус у Гамбургу (ням.: Speicherstadt und Chilehaus mit dem Kontorhausviertel in Hamburg) |
Горад: Гамбург | 1883—1928 1922—1924 |
1999 | 1367 | i, iii, iv | |
2 | Будынкі Фонду Франке ў Гале (ням.: Franckesche Stiftungen in Halle an der Saale) |
Горад: Гале Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт |
1695—1748 | 1999 | 1368 | iii, iv, vi | |
3 | Наўмбургскі сабор і ландшафты рэк Зале і Унструт (ням.: Naumburger Dom und die Landschaften entlang der Saale und der Unstrut) |
Горад: Наўмбург Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт |
1213—1260 | 1999 | 1369 | i, iii, iv | |
4 | Горадабудаўнічыя і архітэктурныя працы Ле Карбюзье (ням.: Das architektonische Werk Le Corbusiers) |
Горад: Штутгарт Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг |
1927 | 2007 | 5118 | i, ii, vi | |
5 | Памятныя месцы і артэфакты эпохі вікінгаў (ням.: Danewerk/Haithabu) * Даневірке * Хедэбю |
Федэральная зямля: Шлезвіг-Гольштэйн | З VII стагоддзя | 2011 | 5591 | iii | |
6 | Культурны ландшафт горных промыслаў у Рудных горах (ням.: Mining Kulturlandschaft Erzgebirge) |
Федэральная зямля: Свабодная дзяржава Саксонія | З XVI стагоддзя | 2012 | 5776 | ii, iii, iv, v, vi | |
7 | Знакамітыя бальнеялагічныя курорты Еўропы (ням.: Baden-Baden/Bad Kissingen/Bad Ems/Bad Homburg vor der Höhe/Wiesbaden/Bad Pyrmont) * Бадэн-Бадэн * Бад-Кісінген * Бад-Эмс * Бад-Хомбург * Вісбадэн * Бад-Пірмант |
Федэральныя землі: Бадэн-Вюртэмберг, Баварыя, Рэйнланд-Пфальц, Гесэн, Ніжняя Саксонія | З XIX стагоддзя | 2014 | 5934 | ii, iii, iv, vi |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 6 снежня 2010.
- ↑ The States Parties - Germany . unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 6 снежня 2010.
- ↑ У перыяд з 2004 па 2006 год знаходзіўся ў спісе Сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, але быў выключаны з яго з прычыны адмовы ўлад ад вышыннай забудовы ў раёне сабора. Гл. Cologne Cathedral (Germany) ... removed from List of World Heritage in Danger (англ.). UNESCO World Heritage Centre (10 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 28.12.2009.
- ↑ Аб'ект выключаны па прычыне будаўніцтва моста Вальдшлёсхенбруке праз Эльбу. Гл. Dresden is deleted from UNESCO’s World Heritage List (англ.). UNESCO World Heritage Centre (25 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 28.12.2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі
- Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі (англ.)
- Каталог спасылак Сусветнай спадчыне ў Германіі (англ.)
- Сусветная спадчына ЮНЕСКА на рускай мове Архівавана 14 студзеня 2011.
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |