Перайсці да зместу

Сцяг Харватыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:41, 17 красавіка 2024, аўтар Plaga med (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сцяг Рэспублікі Харватыя
Зацверджаны 21 снежня 1990
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2
Аўтар сцяга Miroslav Šutej[d]


Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3



Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Дзяржаўны сцяг Харватыі з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Харватыя.

Дзяржаўны сцяг Харватыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — белага і ніжняй — сіняга колеру; з гербам Рэспублікі Харватыя пасярэдзіне. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні 1:2.

Здаўна народная адзежа харватаў — суконныя курткі ўпрыгожаныя тасмой, галуном былі розных колераў — чырвоныя, белыя і сінія, а калі ў 1848 годзе адбывалася інаўгурацыя харвацкага БанаІосіпа Елачыча ў яго ўборы, гэтыя тры колеры былі аб'яднаныя.

Улічваючы велізарны фундуш Іосіпа Елачыча ў захаванне народнага здабытку і незалежнасці, з таго моманту, пачынаецца адлік трохкаляровага дзяржаўнага сімвалу, які аб'яднаннем колераў сімвалізуе аб'яднанне і цэласнасць харвацкага народу.