Сцяг Вялікабрытаніі
Сцяг Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 1 студзеня 1801 |
Прапорцыя |
Сцяг Вялікабрытаніі (англ.: Union Jack — Юніен Джэк) уяўляе сабой спалучэнне тэрытарыяльных сцягоў манархіі: Англійскага (святога Патрыка) і Шатландскага (святога Андрэя Першазванага). На сцягу Уэльса выяўлены дракон.
Вялікабрытанія выкарыстоўвае ў якасці нацыянальнага сцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Назва «Юніён Джэк» паходзіць ад англійскай назвы гюйсу — сцяга, падыманага на ваенных караблях.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 года, калі кароль Шатландыі Якаў VI успадкаваў пасад Англіі і стаў англійскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым саюз паміж Англіяй і Шатландыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 года быў зацверджаны новы сцяг саюза дзяржаў: на шатландскі сцяг святога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены англійскі сцяг святога Георга (чырвоны крыж на белым фоне).
Першапачаткова сцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзвюх краін. 5 мая 1634 года яго загадалі выкарыстаць толькі ваенным суднам у якасці гюйсу, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сцягі святога Георга (англійскія) або святога Андрэя (шатландскія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сцягі сваіх краін. У Шатландыі меў некаторае распаўсюджванне нацыянальны варыянт сцяга, у якім белы крыж святога Андрэя размяшчаўся вышэй чырвонага англійскага крыжа[4].
-
Шатландскі варыянт сцяга. Абмежавана выкарыстоўваўся ў 1606—1707 гадах
-
Сцяг, прыняты 12 красавіка 1606 года
Пасля прыняцця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, які аб’яднаў абодва каралеўствы ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб’яднаны сцяг стаў сцягам новай дзяржавы.
У 1801 годзе з прыняццем Акту аб аб’яднанні Вялікабрытаніі і Ірландыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі. Да сцяга, які існаваў да гэтага, быў дададзены знак Ірландыі — крыж святога Патрыка. Пры гэтым белы шатландскі і чырвоны ірландскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатландскага сцяга святлей сіняга колеру, выкарыстоўванага ў «Юніён Джэку».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Union Flag: approved designs (англ.). Геральдычная палата. — «For the avoidance of doubt and the sake of convenience, Garter King of Arms , under the authority of the Earl Marshal, has approved two versions of the Union flag as being accurate representations suitable for use. These are of the proportions 5:3, commonly flown on land; and 2:1, commonly flown at sea.» Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ UK Flag Protocol | Free online guide | With illustrations (англ.). The Flag Institute. — «The normal proportions for the national flags of the United Kingdom are 3:5 on land, but ensigns are customarily made in proportion 1:2.» Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ United Kingdom Flag | Free official image and info | UK Flag Registry (англ.). The Flag Institute. — «The flag is 3:5 on land and 1:2 at sea.» Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ http://www.crwflags.com/fotw/flags/gb-hist.html#scot
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Вялікабрытаніі
- Court of the Lord Lyon, Flags (англ.)