Перайсці да зместу

Сцяг Манака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Манака

Сцяг Манака мае прапорцыі: 4:5. Уяўляе сабой палотнішча з двума роўнавялікімі палосамі, размешчанымі гарызантальна. Зверху — паласа чырвонага колеру, знізу — белага.

Прыняты ў 1881 годзе. Колеры сцягу звязаныя з колерамі княжацкага роду Грымальдзі, прадстаўнікі якога кіруюць княствам з эпохі сярэднявечча. Манакскія сцягі чырвоных і белых гербавых колераў вядомыя з 1339 года. У XIV—XVIII стагоддзях яны ўяўлялі сабой палотнішча з чырвоных і белых ромбаў альбо былі белымі з поўным гербам у цэнтры. Апошні сцяг афіцыйна лічыцца ўрадавым, хоць вывешваецца рэдка. У канцы XVIII стагоддзя Манака было далучана да Францыі, але ў 1814 годзе пасля падзення Напалеона кіраванне дынастыі Грымальдзі ў Манака было адноўлена. Тады ж з’явіўся і цяперашні манакскі сцяг, які атрымаў малюнак у выглядзе двух гарызантальных палос чырвонага і белага колераў. Афіцыйна ён зацверджаны толькі ў 1881 годзе. Падабенства сцягоў Манака і Інданезіі паслужыла падставай для дыпламатычнага канфлікту. Калі ўраду Манака стала вядома, што Інданезійская Рэспубліка ў 1945 годзе прыняла такі ж, як у Манака, сцяг, ён заявіў афіцыйны пратэст. Аднак пратэст быў адхілены на той падставе, што сцяг Інданезіі па паходжанні з’яўляецца яшчэ больш старажытным, чым сцяг Манака.

Падобныя сцягі

[правіць | правіць зыходнік]