Сцяг Даніі
Сцяг Каралеўства Данія | |
---|---|
Зацверджаны |
1 мая 1893 15 чэрвеня 1219 (дэ-факта) |
Прапорцыя | 28:37 |
Сцяг ВМС |
|
Прапорцыя | 56:107 |
Дзяржаўны сцяг Даніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) і Фарэрамі, якія з'яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб'яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да 1821 года, калі Нарвегія зацвердзіла ўласны сцяг. Данеброг з'яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падданне аб з'яўленні
[правіць | правіць зыходнік]У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (дацк.: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч груды Таампэа.
15 чэрвеня 1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачала адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.
Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.
Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.
Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:
- Чырвонае палотнішча з белым крыжам было ў пачатку новага часу ваенным сцягам нямецкага імператара.
- Падобныя сімвалы маюць: дзяржаўныя сцягі: Мальта, Швейцарыя; шматлікія гербы еўрапейскіх гарадоў і правінцый.
Гісторыя змен сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб'яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швецыю і Нарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з'явіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швецыя, а ў 1812 і Нарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Даніі