Перайсці да зместу

Білгарад-Дністроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белгарад-Днястроўскі)
Горад
Білгарад-Дністроўскі
укр.: Білгород-Дністровський
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Крэпасць
Крэпасць
Краіна
Статус
горад абласнога значэння,
раённы цэнтр
Вобласць
Раён
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Акерман (да 1944), Чэтаця-Албэ
Плошча
31,0 км²
Вышыня цэнтра
28 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
57,210[1] чалавек (2012)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
4849
Паштовыя індэксы
67700 — 67719
Аўтамабільны код
BH / 16
Афіцыйны сайт
Білгарад-Дністроўскі на карце Украіны ±
Білгарад-Дністроўскі (Украіна)
Білгарад-Дністроўскі
Білгарад-Дністроўскі (Адэская вобласць)
Білгарад-Дністроўскі

Білгарад-Дністроўскі (укр.: Білгород-Дністровський) — горад у Адэскай вобласці Украіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтр Білгарад-Дністроўскага раёна. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.

ЮНЕСКА занесла Белгарад у спіс найстарэйшых гарадоў Еўропы, што мелі бесперапыннае існаванне — побач з Рымам, Афінамі і Іерусалімам.

Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Горад шмат разоў змяняў назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаванне адбылося пасля далучэння паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).

У IX ст. плямёны ўлічаў і тыверцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтр — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).

У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменніка Альгерда князь Юрый Карыятавіч, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.

У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 горад захапіла Турцыя, перайменаваўшы яго 1503 у Акерман (Белы камень). У XVIXVIII стагоддзях быў сталіцай Белгарадскай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнага дагавора 1812, якім скончылася расійска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расійскай імперыі.

З 1991 у складзе незалежнай Украіны.

У 1421[3] на месцы цяперашняга прадмесця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру горада беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае горадзішча, якое атрымала назву Чорны Горад.[4]

Фартыфікацыя згадваецца ў спісе замкаў, складзеным пасля яго смерці ў 1430.[5]

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Білгарад-Дністроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб'ектаў:

  • Акерманская крэпасць (XV ст.).
  • Армянская царква (XІV ст.).
  • Балгарская царква (1840).
  • Грэчаская царква (XIII ст.).
  • Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.).
  • Раскопкі старадаўняга горада Ціра( V ст. да н.э.).
  • Свята-Ушэсценскі сабор (1815—1820).
  • Свята-Мікалаеўская царква (1867).
  • Скіфская магіла.
  • Сармацкі склеп (III ст. н.э.).

Зноскі

  1. Чисельність населення на 1 березня 2012 року та середня за січень–лютий 2012 року (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  2. Релігії в Україні Архівавана 8 лютага 2009.
  3. Цемушаў В. Белгарад // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 63. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99
  5. Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины Архівавана 19 лютага 2010. // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.