Сцяг Украіны
Сцяг Украіны | |
---|---|
Зацверджаны | 28 студзеня 1992 |
Прапорцыя | 2:3 |
Камп’ютарны дызайн |
жоўта-блакітны двухкаляровы |
Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.
Сучасны сіне-жоўты сцяг упершыню быў публічна зафіксаваны 25 чэрвеня 1848 года ў Львове, які украінцы Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі вывесілі над мэрыяй Львова як нацыянальны сцяг. Пасля гэтага выпадку сіне-жоўты сцяг стаў усё больш папулярным сярод украінцаў, а пасля рэвалюцыі 1905 года ён пачаў выкарыстоўвацца і ў Прыдняпроўскай Украіне.
У 1917—1921 гадах, падчас украінскай рэвалюцыі, гэты сцяг быў дзяржаўным сцягам Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай дзяржавы.
У 1938—1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, а ў 1941 годзе Украінскай дзяржавы.
Пазней, у савецкія часы, сіне-жоўты сцяг выкарыстоўваўся ў падполлі, яго выкарыстанне ў СССР каралася пазбаўленнем волі на два гады.
У 1991 годзе, пасля развалу СССР, гэты сцяг дэ-факта выкарыстоўваўся як дзяржаўны сцяг незалежнай Украіны. 18 верасня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны законна прысвоіў жоўта-блакітнаму сцягу статус афіцыйнага сцяга краіны. 23 жніўня ва Украіне штогод адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.
Стандартызацыя памераў і колераў
[правіць | правіць зыходнік]Схема | Блакітны | Залаты |
---|---|---|
Pantone | Pantone Coated 2935 °C | Pantone Coated Yellow 012 °C |
Lab | 34.02, −2.19, −64.19 | 85.29, 5.18, 109.8 |
RAL | 5005 | 1023 Traffic yellow |
RGB | 0, 87, 184 | 255, 215, 0 |
CMYK | 100, 52, 0, 0 | 2, 12, 100, 0 |
HEX | #0057b8 | #ffd700 |
Websafe | #0066cc | #ffcc00 |
Сучасны дзяржаўны сцяг Украіны павінен мець адносіны вышыні да шырыні 2:3 і дзве паласы аднолькавай шырыні. Сцягі флоту маюць такія ж адносіны па памеры (2:3). Калі сцяг размешчаны вертыкальна, спачатку ідзе сіняя паласа, а затым жоўтая.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эпоха вызваленчых змаганняў
[правіць | правіць зыходнік]-
Варыянт сцяга перыяду Украінскай Народнай Рэспублікі (1917)
-
Сцяг Далёкаўсходняй Украінскай Рэспублікі (1917—1922)
-
Сцяг Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (1918—1919)
-
Сцяг Кубанскай Народнай Рэспублікі (1918—1920)
-
Сцяг Лемкаўска-Русінскай рэспублікі (1918—1920)
Савецкая эпоха
[правіць | правіць зыходнік]-
Украінская Народная Рэспубліка Саветаў (1917—1918)
-
Сцяг УССР (1923—1927)
-
Сцяг УССР (1927—1937)
-
Сцяг УССР (1937—1949)
-
Сцяг УССР (1949—1991)
Іншыя вызваленчыя рухі
[правіць | правіць зыходнік]-
Сцяг Карпацкай Украіны (1938—1939)
-
АУН-М
-
АУН-Б
Малдаўская АССР у складзе Украіны
[правіць | правіць зыходнік]-
Сцяг Малдаўскай АССР (1925—1932)
-
Сцяг Малдаўскай АССР (1937—1938)
-
Сцяг Малдаўскай АССР (1938—1940)
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Украіна і Боснія і Герцагавіна — адзіныя славянскія дзяржавы, сцягі якіх не маюць чырвонага колеру.
- Аналагічны сцяг ёсць ў аўстрыйскай зямлі Ніжняя Аўстрыя.[1]