Стэфан III Вялікі
Стэфан III Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Ştefan cel Mare şi Sfânt | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр III Арон | ||||||
Пераемнік | Багдан III Крывы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1429 Барзешць |
||||||
Смерць |
2 ліпеня 1504 Сучава, Малдаўскае княства |
||||||
Месца пахавання | Манастыр Путна | ||||||
Род | Мушаты | ||||||
Бацька | Багдан II | ||||||
Маці | Maria[d][1] | ||||||
Жонка |
1) Марушка 2) Еўдакія Алелькаўна 3) Марыя Мангупская 4) Марыя Войкіца |
||||||
Дзеці |
Сыны: Аляксандр, Багдан, Пётр, Ілля, Багдан III Крывы, Пётр IV Рарэш (байструк) |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан III Вялікі, таксама Штэфан Вялікі[2] (рум.: Ştefan cel Mare şi Sfânt; паміж 1429—1435 — 2 ліпеня 1504) — гаспадар малдаўскі (1457—1504).
Праводзіў цэнтралізацыйную палітыку, змагаючыся з баярскай апазіцыяй. Правёў сялянскую і вайсковую рэформу, стварыў моцнае войска і ўмацаваў абарону краіны. Ад пачатку валадарства шукаў саюзнікаў у барацьбе з асманамі, а таксама з венграмі і палякамі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1463 годзе ажаніўся з сястрою кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча — Еўдакіяй, напэўна, гэта быў першы шлюб Стэфана. У 1465 годзе вызваліў ад венграў і вярнуў у склад Малдавіі крэпасць Кілію, а ў 1467 годзе разбіў венгерскае войска Мацьяша Корвіна, якое ўварвалася ў Малдавію.
У 1475 годзе перамог асманаў каля Васлуя, але ў 1476 годзе пацярпеў ад іх паразу ў Валя-Албэ, краіна была спустошана, але спробы асманаў захапіць крэпасці Нямца і Сучавы былі няўдалымі, камунікацыі атакоўваліся Стэфанам III і яны былі вымушаны пакінуць Малдавію, але вайна працягвалася.
У 1480 годзе пачаў складацца саюз Стэфана III з Рускай дзяржавай, накіраваны супраць Польшчы і Літвы, адначасова засцерагаючы Малдавію з боку Крымскага ханства і Венгрыі, саюзнікаў Масквы. Малдаўскі гаспадар спадзяваўся і на дапамогу супраць асманаў, але Масква сцераглася гэтага. Саюз Стэфана III з Іванам III быў замацаваны шлюбам дзяцей — Алены Стэфанаўны і Івана Іванавіча.
У 1484 годзе асманы захапілі крэпасці Кілія і Чэтаця-Албэ. Стэфан III не атрымаў дастатковай падтрымкі ад еўрапейскіх дзяржаў і саюзнікаў і, каб атрымаць мір, узнавіў выплату даніны Асманскай імперыі. Мір быў падпісаны ў 1486 годзе.
У 1497 годзе Стэфан III перамог палякаў каля Казьмінскага лесу, скончыўшы гэтым працяглую польска-малдаўскую вайну. Перамозе спрыяў саюз з Рускай дзяржавай, літоўскія магнаты-каталікі напаўдарозе адмовіліся ісці на дапамогу палякам, баючыся вайны з Масквой, вялікалітоўскае войска не паспела да бітвы.
Валадарства Стэфана III было часам росквіту культуры, было пабудавана шмат цэркваў і манастыроў, актыўна вялося перапісванне кніг.
Пахаваны ў Путнянскім манастыры.
Захавалася шмат малдаўскіх народных паданняў і песень пра Стэфана III. У 1992 годзе кананізаваны Румынскай праваслаўнай царквой.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ blr.belta.by Архівавана 16 чэрвеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нікіцін М. Г. Стэ́фан III Вялі́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Советская историческая энциклопедия / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Сов.энц., 1973—1982.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан III Вялікі